Разделы
Павел Ходорович
Хадаровіч Павел Уладзіміравіч нарадзіўся 25.06.1987 г. у горадзе Мінску. У 2006 годзе паспяхова сконцыў гімназію – каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці “Жывапіс”, атрымаў адзнаку 10 балаў за дыпломную працу “Беларускія народныя святы”.У тым жа годзе па выніках уступных іспытаў быў залічаны на мастацкі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасць “станковы жывапіс”. Пад час навучання меў выдатныя поспехі па спецыяльных і агульнаадукацыйных дысцыплінах. У 2012 годзе сконцыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, па спецыяльнасці “станковы жывапіс”. За дыпломны праект “З рукатворных крыніц”, атрымаў найвышэйшы бал (10).
З 2012 па 2014 год працаваў выкладчыкам малюнка і жывапісу ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. Займаецца творчай працай. Жыве ў Мінску. Сябра моладзевай секцыі Беларускага Саюза Мастакоз з 2013 года. У 2015 годзе адкрыў у Мінску ўласную школу-студыю жывапісу “Квадарт”, дзе працуе зараз. На пляцоўцы студыі арганізаваў шэраг арт-праектаў.
З 2007 года актыўна удзельнічае ў мастацкіх выставах, конкурсах і праектах, сярод якіх:
Акадымічныя:
- Выстава творчых работ студынтаў Акадэміі па лініі студэнцкага навукова-творчага таварыства (2008 - 2010);
- Выстава творчых работ студэнтаў Акадэміі “Па выніках летняй практыкі” (2008 - 2010);
- Выстава творчых работ студэнтаў Акадэміі “Погляд насустрач”, прысвечаная дню незалежнасці Баліварыянскай рэспублікі Венесуэла (галерэя Акадэміі, 2010)
Персанальныя:
- Мастацкая выстава “Крыніцы натхнення” (Слуцк, гарадскі краязнаўчы музей, красавік – май 2009)
- Мастацкая выстава “Вяртанне да вытокаў” (Светлагорск, 2014)
- Мастацкая выстава. Берлін, пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі, снежань 2014.
Рэспубліканскія:
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Кветкавы рай” (Мінск, Нацыянальная бібліятэка, сакавік 2007)
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Калядны фэст” (Мінск, Палац Мастацтва 2008)
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Мартаўскія каты” (Мінск, Палац Мастацтва 2008)
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Калядны фэст” (Мінск, Палац Мастацтва 2009)
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Грунвальд” (Мінск, Палац Мастацтва 2010)
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Маладзежная - 2011” (Мінск, Палац Мастацтва 2011)
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Маладзежная - 2012” (Мінск, Палац Мастацтва 2012)
- Рэспубліканская мастацкая выстава “Праект” (Мінск, Палац Мастацтва 2013)
- Рэспубліканская выстава на рэспубліканскім балі выпускнікоў (Мінск, “Белэкспа” 27-28 чэрвеня 2013)
- Выстава, прысвечаная 70-годдзю заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, Палац мастацтва, 3-14 чэрвеня 2015)
- Рэспубліканская моладзевая выстава “Сэлфі ” (Мінск, Палац Мастацтва 2015)
- Рэспубліканская выстава “Восеньскі салон”, (Мінск, Палац Мастацтва 2016)
- Рэспубліканская маладзежная выстава “Open youth” (Мінск, Палац Мастацтва 2017)
Міжнародныя:
- Выстава візуальных мастацтваў студэнтаў мастацкіх спецыяльнасцей “ART – SESSIO’ 2007” (Віцебск, 2007)
- 2013 Пленэр “Oseki 2013”, Асекі, Польшча.
- Мастацкая выстава “Дыялог жывапісу” Галерэя саюза мастакоў Літвы. Вільнюс 2014
Групавыя:
- Мастацкая выстава “Мірскі замак вачыма сучасных мастакоў”(Мір, філіял Нацыянальнага мастацкага музея РБ, Палацава – паркавы комплекс “Мір”, снежань 2010 – чэрвень 2011)
- Мастацкая выстава “Ад экалогіі прыродных рэсурсаў да экалогіі душы” (Мінск, Нацыянальная бібліятэка 24 - 25 верасня 2013) і інш.
